Будаўніцтва гатэля са шматфункцыянальным комплексам каля мінскага цырка плануецца завяршыць да канца 2020 года. Адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі №110 ад 10 красавiка 2017 года апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце прадугледжваецца, што ў гэты тэрмін мусіць быць завершанае і будаўніцтва інфраструктуры (у тым ліку інжынернай і транспартнай), якая забяспечвае фукнцыянаванне комплексу. 

Замоўца праекта атрымае пэўныя льготы ў падаткаабкладанні і выплаце крэдытаў. 

Указ №110 набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання. 

Даўгабуд у цэнтры Мінску вядзе сваю гісторыю з 2010 года. Менавіта 11 мая 2010 года быў падпісаны ўказ Лукашэнкі №243 «Аб умовах будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў г.Мінску». Гатэль узводзіўся пад чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Інвестары атрымалі разнастайныя ільготы па падатках. Для будаўніцтва быў знесены гістарычны будынак першай мінскай электрастанцыі. 

Аднак да хакейнага чэмпіянату свету гатэль так і не адчыніўся. Тагачасны кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька заявіў, што тэрміны будаўніцтва сарвала рака Свіслач, на беразе якой паставілі гатэль. Маўляў, нечакана выявіліся «складаныя гідратэхнічныя ўмовы», якія не льга было прадбачыць на стадыі планавання. 

Пасля гэтага тэрміны завяршэння будаўніцтва некалькі разоў пераносіліся. Апошні раз яно было перанесенае на 2018 год. А на пачатку 2017 года з'явіліся звесткі, быццам дабудоўваць гатэль будзе расійскі «Сбербанк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?