Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У Бішкеку 14 красавіка Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Лідары краін — членаў ЕАЭС плануюць абмеркаваць рэалізацыю галоўных кірункаў міжнароднай дзейнасці саюза, а таксама асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі сваіх дзяржаў на бліжэйшыя гады. Асаблівая ўвага будзе нададзена эканамічнаму супрацоўніцтву з трэцімі краінамі.

У гэты ж дзень Лукашэнка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ. На перамовах будуць абмяркоўвацца становішча ў сферы бяспекі, актуальныя выклікі і пагрозы, а таксама шляхі сумеснага процідзеяння ім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?