Выратаваць 4-гадовую дзяўчынку з Магілёўскага раёна, якую збіў і кінуў адну без прытомнасці сужыцель маці, не ўдалося. Малая памерла, паведамілі TUT.BY у Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

Вечар 30 сакавіка ў вёсцы Амховая-1 Магілёўскага раёна дзяўчынка засталася дома з 26-гадовым мужчынам. Маці дзяўчынкі ў гэты час была на працы. Па словах падазраванага, малая яго не слухалася. Таму ён яе пакараў і сышоў — па яго словах, на працу. Дзіця ўсю ноч было адно. Раніцай мужчына вярнуўся і выявіў дзяўчынку без прытомнасці, ён выклікаў хуткую дапамогу.

Дзіця атрымала вельмі сур'ёзныя траўмы. У цяжкім стане малую даставілі ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу. Дзяўчынцы зрабілі трэпанацыю чэрапа, аднак выратаваць яе жыццё дактарам не ўдалося.

У дачыненні да сужыцеля маці дзіцяці была заведзена крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да заведама малалетняй. Мужчыну ўзялі пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0