Больш за ўсё ў Нямеччыне расьце колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту ва ўзроставай групе ад 60 да 79 гадоў.

Найбольш інтэнсіўна сецівам карыстаюцца падлеткі, якія бавяць там часу удвая болей, чым сярэднестатыстычны немец.

У веку ад 14 да 19 гадоў у нямецкіх падлеткаў сыходзіць 100 хвілін у дзень на прагляд тэлепраграм, каля 98 хвілін яны слухаюць радыё.

92 адсоткі апытаных падлеткаў прызналіся, што рэгулярна глядзяць у сеціве кліпы, фільмы, тэлепраграмы, як у запісе, так і ў жывым этэры.

Інтэрнэт у Нямеччыне трывала замацаваўся на трэцім месцы сярод асноўных СМІ пасьля тэлевізіі й радыё. У сярэднім, немцы праводзяць у ім 58 хвілін, на 4 хвіліны болей, чым летась.

62 асоткі шукаюць у інтэрнэце навіны й іншую карысную інфармацыю. Прыкладна 19 адсоткаў карыстаюцца сецівам для забавы.

У цэлым доступ да інтэрнэту маюць 65,8 адсотка немцаў старэйшых за 14 гадоў. Сярод 14-29-гадовых такіх аказалася 92 адсоткі. У групе ад 30 да 49 гадоў рэгулярна карыстаюцца сецівам 83 адсоткі. Сярод 50-59 гадовых актыўныя інтэрнаўты складаюць 66 адсоткаў.

Пры гэтым найбольш імкліва колькасьць юзэраў у Нямеччыне расьце ва ўзроставай групе ад 60 да 79 гадоў. За год паказьнік павялічыўся на 11 пунктаў — да 29 адсоткаў.

Паводле dw-world.de