Міраслаў Лазоўскі — беларускі патрыёт, адзін з лідараў былога «Белага легіёна», які быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачваецца ў «падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў». Апошнім часам ён працаваў памочнікам дырэктара выдавецтва «Кнігазбор».

У распараджэнні «Нашай Нівы» аказаўся ліст Лазоўскага да яго нявесты Святланы.

«Наконт тваіх жарцікаў пра жаніцьбу. Сонейка маё каханенькае! Я табе гэта прапаноўваў у нашмат-нашмат лепшых умовах. Таму зараз я проста не маю на гэта ніякага маральнага права. Бо я не веру ні ў якія гуманізмы і зніжкі. І сядзець, баюся, прыйдзецца доўга. Таму тут толькі табе вырашаць, ці згодная ты так марнаваць свой лёс разам са мною. Не спяшайся рабіць ахвяру, падумай і ўсё ўзваж. Калі пагодзішся стаць маёю жонкай — буду самым шчаслівым на свеце!», — піша адзін з лідараў былога «Белага легіёна».

Адзначым, што ў «расследаванні» БТ не было паказана ніякага відэа з допытаў Лазоўскага.

У артыкуле «Советской Белоруссіі» адзначалася, што сябры колішняга «Белага легіёна» моцна трымаюцца, некаторыя з іх маўчаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0