14.04.2017 / 13:25

Восем гродзенскіх сем’яў змагаюцца за беларускую групу ў садку 22

Бацькі хочуць, каб групу стварылі ў садку №65, што месціцца на вуліцы Рэпіна ў Гродне. Мясцовыя ўлады абяцаюць адкрыць яе, калі сем’яў будзе не восем, а дванаццаць.

Дзецям ад двух да чатырох гадоў.

Як распавяла Аксана Станкевіч, якая ініцыявала стварэнне групы, калі з аддзелам адукацыі Гродзенскага гарвыканкама не атрымалася дамовіцца, бацькі напісалі кіраўніцтву скаргу.

«Адразу нам пайшлі насустрач, сказалі, што ўсё будзе добра. Аднак на днях мы атрымалі адказ на скаргу, дзе гаворыцца, што ў дадзены момант групку адкрыць нельга. Мы напісалі скаргу на гэтае рашэнне ў Гродзенскі аблвыканкам, — распавядае Аксана.

— Мы прыходзім да чыноўнікаў і кажам, што ёсць восем ахвотных. Мы думаем, што гэта не мала: гэта не два, не тры, не чатыры чалавекі. Магчыма, нехта яшчэ далучыцца. Ёсць людзі, гатовыя далучыцца налета — гэта яшчэ чатыры чалавекі».

Аксана дадае, што на ўсе іх аргументы «за» кіраўніцтва адказвае адным «супраць»: ёсць палажэнне аб камплектацыі ўстаноў дашкольнай адукацыі, дзе напісана, што рознаўзроставая група павінна ўключаць 12 чалавек.

Калі раптам не ўдасца дамагчыся стварэння беларускай групкі, дзеці хутчэй за ўсё пойдуць у звычайную. Аднак бацькі настроеныя рашуча і працягваць настойваць на тым, каб іх дзецям далі магчымасць займацца па-беларуску. Тым больш, ужо ёсць настаўнікі англійскай і нямецкай моваў, гатовыя праводзіць для дзяцей у беларускай групе заняткі бясплатна.

Калі ж цяпер адшукаюцца яшчэ чацвёра бацькоў, ахвотных адправіць сваіх дзяцей у новым навучальным годзе ў беларускую групку, пытанне вырашыцца аўтаматычна. Калі хочаце далучыцца, звяртайцеся да Аксаны Станкевіч па нумарах: +375 (44) 768-05-14 (Vel), +375 (33) 381-72-78 (МТС).

Настасся Роўда

2
Госць / Адказаць
14.04.2017 / 13:46
Малайцы!
2
Мік-цвІк / Адказаць
14.04.2017 / 14:24
Маральная падтрымка Вам за сілу і нязломнасць! Такія факты робяць нас сапраўды людзьмі гонару і вучаць вырашаць пытанні ў цывілізаваным напрамку!
2
Аляксандр. / Адказаць
14.04.2017 / 14:28
Прэм'ер -міністр і Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта ў 2010 годзе зацвердзілі План мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы на 2010 і наступныя гады. Гарадзенскі аддзел адукацыі зацвердзіў свае планы па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларукай мовы ....дзе ў кожным раёне горада  павінен быць адзін д\с з беларускй мовай выхавання і навучання. Атрымоўваецца, план не выкананы, ў Кастрычніцкім раёне няма ніводнага садка і ні воднай групы  на беларускай мове!!! Дык  адкрыйце хоць групу з 8 чалавек. Людзі  да верасня месяца абавязкова далучацца пасля адкрыцця.Так было ў Ленінскім раёне спачатку 8чал. а потым і 12 і больш. Зараз у Ленінскім раёне дзяцей у групе  больш, чым патрэбна. Ужо не кажуць, што няма жадаючых....А як наконт Канстытуцыі на права беларусу вучыць дзетак па-беларуску?? Чаму бацькі павінны выбіваць і самыя збіраць гэтыя групы?Дзе раўнапраўныя адносіны да мовы, пра якія казаў Прэзідэнт?У рускамоўныя групы таксама бацькі збіраюць самастойна групы? Не! Таму гэта можна назваць дыскрымінацыяй па мове.Трэба звяртацца ў сталіцу, не дапаможа - вышэй!
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру