Бізнэс па пастаўцы наркотыкаў з Масквы ў Беларусь спрабаваў наладзіць 28-гадовы беспрацоўны жыхар Гродна.

Праз інтэрнэт мужчына замаўляў партыю ў Маскве, пасля ехаў да мяжы з Расіяй, дзе чакаў паведамлення з каардынатамі тайніка.

Затым гарадзенец ехаў у Маскву і забіраў тавар.

Яшчэ да вяртання ў Беларусь ён ужо звязваўся са сваім будучым пакупніком, дамаўляўся пра схованку, атрымліваў грашовы перавод і адвозіў наркотык у патрэбнае месца.

«На ўсё гэта ў мужчыны сыходзіла крыху больш за суткі, таму ён быў упэўнены, што яго не змогуць вылічыць», — адзначылі міліцыянты.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянты даведаліся прыкладныя час і месца вяртання мужчыны ў Беларусь. Ён быў затрыманы ў Барысаўскім раёне, на паўдарозе да месца будучай закладкі.

У тайніку, абсталяваным у багажніку аўтамабіля, было выяўлена больш за 300 г гашышу і 205 таблетак асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва MDPV.

Тавар прызначаўся 30-гадоваму жыхару Мінска, які займаўся рознічным продажам наркотыкаў. У 17 схованках, зробленых мінчуком раней, канфіскавана каля 460 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP.

Цяпер мужчыны затрыманыя, абодвум пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?