У Рэчыцкім раёне 17-гадовая дзяўчына атрымала сур'ёзныя траўмы, робячы сэлфі ў закінутым будынку, паведаміла БЕЛТА начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Гомельскай вобласці Вольга Шаўчэнка.

Няшчасны выпадак адбыўся 11 красавіка ў горадзе Васілевічы. Пацярпела навучэнка, якая праходзіць практыку на мясцовым прадпрыемстве. Па словах Вольгі Шаўчэнка, дзяўчына на тэрыторыі закінутага крухмальнага завода паднялася на другі паверх і вырашыла зрабіць сэлфі, але не ўтрымалася ў акне і ўпала з 6-метровай вышыні. Выпадковыя сведкі пачулі крыкі і выклікалі на месца здарэння брыгаду хуткай дапамогі.

У цяперашні час дзяўчына знаходзіцца ў Рэчыцкай цэнтральнай раённай бальніцы з пераломам нагі і траўмай пазваночніка. Па факце здарэння супрацоўнікі Рэчыцкага РАУС і раённай пракуратуры праводзяць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0