У Парку высокіх тэхналогій зарэгістраваныя новыя рэзідэнты, паведамляе афіцыйны сайт ПВТ.

На пасяджэнні назіральнага савета Парку высокіх тэхналогій у якасці новых рэзідэнтаў ПВТ былі зарэгістраваныя восем ІТ-кампаній: таварыства з абмежаванай адказнасцю «АйЦіСапортМІ», «Айтака, «ІнКата», «Ф'южнтэх», «Эймэта», «Гісмарт», «Пандадок» і «Флеспі».

Таксама на пасяджэнні быў ухвалены новы бізнес-праект кампаніі-рэзідэнта ПВТ ТАА «ЛВО», які прадугледжвае пашырэнне пераліку відаў дзейнасці гэтай кампаніі.

Такім чынам, у Парку высокіх тэхналогій 173 рэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0