15.04.2017 / 09:26

У Кіеве з'явіліся білборды Альфа-банка з выявамі Матаролы і Гіві 19

Фота з сацыяльных сетак.

Украінскі Альфа-банк абверг, што размяшчаў рэкламу сваіх паслуг на білбордах у Кіеве з выкарыстаннем малюнкаў забітых палявых камандзіраў непрызнаных ДНР і ЛНР Гіві, Матаролы і Мазгавога.

«Альфа-банк Украіна» не мае ніякага дачынення да размяшчэння рэкламы з выявамі баевікоў АРДЛА (асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей — НН) і рэзка асуджае брудныя правакацыі, да якіх звяртаюцца неўпаўнаважаныя асобы ў спробе падарваць давер да міжнароднага банку ва Украіне», — гаворыцца ў заяве Альфа-банка.

Раней украінскія нацыяналісты змусілі філію расійскага Сбербанка ва Украіне прадаць свае актывы.

СГ

11
Zelot / Адказаць
15.04.2017 / 09:39
Проста жарт
8
MyDaDyr777 / Адказаць
15.04.2017 / 09:59
А што? Прыкольна! Бо акрамя дэпазітау ад гэтых бандзюкоу нічога не застанецца.
12
Мiкалаус / Адказаць
15.04.2017 / 10:14
"з'явіліся білборды Альфа-банка з..." и "Украінскі Альфа-банк абверг...". Адекватненько.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру