Следчыя праводзяць праверку па факце смерці на пажары 80-гадовай жыхаркі Добруша і яе 8-гадовага праўнука, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Папярэдне ўстаноўлена, што дом, у якім адбыўся пажар, быў падзелены на дзве жылыя часткі. У адной палове хаты жыла пенсіянерка, да якой зайшлі ў госці яе 10-гадовая праўнучка і 8-гадовы праўнук. Маці дзяцей знаходзілася са старэйшым дзіцем у другой палове хаты, дзе жылі яе бацькі. «Дзеці, якія гасцявалі ў прабабулі, гулялі на кухні, а пажылая жанчына была ў іншым пакоі, — распавяла Марыя Крываногава. — З-за неасцярожнага абыходжання дзяцей з агнём у памяшканні адбылося ўзгаранне».

Дзяўчынка пасля няўдалай спробы патушыць пажар пабегла па маці. Жанчына спрабавала выратаваць сына, аднак ёй гэта не ўдалося. Дзіця і яго прабабуля загінулі.

На месца здарэння прыязджаў начальнік УСК па Гомельскай вобласці Сяргей Паско. Ход правядзення праверкі ўзяты на асабісты кантроль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0