На Нацыянальным прававым партале 14 красавіка была апублікаваная пастанова №21 Міністэрства адукацыі ад 16 сакавіка 2017, згодна з якой быў зацверджаны спіс педагагічных спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якія асобы залічваюцца ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных выпрабаванняў.

Г.зн. цяпер для таго, каб паступіць на пэўныя спецыяльнасці ў педуніверсітэты, будзе дастаткова дыплому аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі.

Такім чынам змогуць паступаць толькі тыя выпускнікі, якія навучаліся ў профільных класах (групах) педагагічнага накірунку. 

Але не ўсё так проста, як падаецца на першы погляд. Для паступлення ў дакуменце аб адукацыі павінны быць:

  • адзнакі не ніжэй за 7 (сем) балаў па ўсіх вучэбных прадметах
  • адзнакі не ніжэй за 8 (восем) балаў па вучэбных прадметах, адпаведных прадметах профільных уступных выпрабаванняў (пры наяўнасці рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі, і па выніках гутаркі, якая праводзіцца ўстановай вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у парадку, што ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь)

Студэнты, якія паступяць такім чынам, будуць вучыцца на бюджэтнай форме навучання, але абавязаныя працаваць па размеркаванні не менш за пяць год пасля сканчэння ўніверсітэта.

Азнаёміцца з пералікам спецыяльнасцяў, на якія можна будзе паступаць без уступных выпрабаванняў, можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?