Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Увесь хрысціянскі свет святкуе Вялікдзень. Разам адзначаюць і праваслаўныя, і рыма- і грэка-католікі, і пратэстанты.

Год таму розніца склала больш за месяц, у наступным годзе будзе тыдзень.

У суботу ў храмах асвячалі велікодныя стравы. Хутка пачнуцца ўрачыстыя службы.

Вялікдзень — адно з найбольшых святаў года. Ён нагадвае перамогу жыцця над смерцю.

Сённяшні дзень паказаў, што цуды здараюцца. Адсвяткуе Вялікдзень з жонкай і дзецьмі Зміцер Дашкевіч, што тры з паловай тыдні знаходзіўся за кратамі.

***

Выкарыстайце акенца каментароў да гэтага артыкула, каб павіншаваць родных і знаёмых са святам.

Святкуем разам!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0