Італьянка Эма Марана, якая лічылася найстарэйшым жыхаром Зямлі, памерла ва ўзросце 117 гадоў 137 дзён. Пра гэта паведамляе La Republica.

Фота з Facebook

Фота з Facebook

Сакрэтам свайго даўгалецця жанчына называла ўжыванне трох яек у дзень, рубленае мяса і адзіноту.

Марана была прызнаная найстарэйшай жыхаркай планеты ў маі 2016 года пасля смерці амерыканкі Сузаны Мушат Джонс. Італьянка таксама была апошнім чалавекам, якія нарадзіліся да 1900 года.

У 2016 годзе паведамлялася аб смерці кітаянкі Фу Суцын, якая памерла на 120-м годзе жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0