У абедзенны час у сталовую ў цэнтры Вілейкі зайшоў малады чалавек.

Убачыўшы, што ў пэўны момант касірка адышла ад касы, а побач няма людзей, ён выцягнуў з касы 292 рублі і ўцёк.

Пра крадзеж касірка паведаміла ў міліцыю.

У хуткім часе супрацоўнікі міліцыі затрымалі 23-гадовага хлопца. Гэта мясцовы жыхар, які нідзе не працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?