Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова выйграла турнір ITF у Індыян Харбар Біч (ЗША) з прызавым фондам у 80 тысяч даляраў.

У фінальным трохсэтавым паядынку 28-гадовая Вольга Гаварцова (№ 190 рэйтынгу WTA) за 2 гадзіны ўзяла верх над 15-гадовай Амандай Анісімавай з ЗША (№ 479) - 6:3, 4:6, 6:3.

Перамога ў Індыян Харбар Біч - 7-ы адзіночны тытул для Вольгі Гаварцовай. Таксама ў яе актыве 9 тытулаў у парных турнірах.

Цяпер Вольга Гаварцова прыбудзе ў размяшчэнне зборнай Беларусі, якая 22-23 красавіка на корце мінскай «Чыжоўка-Арэны» пазмагаецца ў паўфінале Сусветнай групы Кубка Федэрацыі супраць каманды Швейцарыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?