У Салігорску 56-гадовы мужчына з пнеўматычнай вінтоўкі адстрэльваў варон у двары свайго дома, і трапіў у акно дзіцячага сада. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.

Пра тое, што ў дзіцячым садзе №15 стрэлам пашкоджана аконная шыба, 3 красавіка каля 16.00 паведаміла загадчыца.

Праз некалькі дзён асоба стралка была высветленая. Ім аказаўся 56-гадовы жыхар Салігорска. З яго слоў, ён адстрэльваў з пнеўматычнай вінтоўкі варон у двары, і ўжо дакладна не хацеў страляць па вокнах дзіцячага сада, але ў запале «палявання» прамахнуўся.

13 красавіка ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 339 КК РБ (хуліганства). Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0