Група хакераў, у якую ўваходзілі грамадзяне Беларусі, Украіны, ЗША, , Эстоніі ды Кітаю, выкралі дадзеныя больш чым з 41 млн плацёжных картаў. Гэта буйнейшы крадзеж асабістых дадзеных у гісторыі Амэрыкі.

Мін’юст ЗША ў рамках буйнейшай у гісторыі справы аб крадзяжы асабістых дадзеных з крэдытных картаў паведаміла аб высоўваньні абвінавачваньняў групе з 11 хакераў, паведаміў КоммерсантЪ. Іх абвінавацілі ў выкраданьні чым 41 млн нумароў крэдытных і дэбэтовых картаў, зьвестак аб банкаўскіх рахунках і паролях, а таксама ў продажы гэтай інфармацыі. У групу ўвайшлі трое амэрыканцаў, трое ўкраінцаў, два кітайца, адзін беларус і адзін эстонец. Імя і нацыянальнасьць адзінаццатага ўдзельніка пакуль не называецца.

Як мяркуюць сьледчыя, зламысьнікі ўзламалі кампутарныя сыстэмы буйных сеткавых крамаў, сярод якіх OfficeMax, Barnes & Noble, BJ's Wholesale Club, Sports Authority и T. J. Maxx.

Галоўным арганізатарам злачынства сьледзтва лічыць нейкага Альбэрта Гансалеса з Маямі.

Паводле КоммерсантЪ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0