Скандальны дэпутат расійскай Дзяржаўнай Думы ад партыі «Адзіная Расія» Віталь Мілонаў стаў госцем перадачы «Сабчак жыўцом» на незалежным тэлеканале «Дождь».

Мілонаў зрабіў сабе кар’еру як змагар за маральнасць расійскага грамадства. У 2011 годзе Мілонаў стаў адным з аўтараў піцерскага закона аб адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду ЛГБТ-супольнасці.

Гэтаксама Мілонаў выступаў супраць кальянаў, тэорыі Дарвіна, патрабаваў закрыць амаральны тэлеканал MTV, абураўся купальнікамі ў грамадскіх месцах.

У выніку Мілонаву атрымалася прабіцца з Санкт-Пецярбурга ў Думу.

«У Маскве не трэба развітвацца з добрымі, традыцыяналісцкімі звычкамі, а то так можна веганам стаць, фалафелі пачаць жраць. Мне падабаецца фалафель у Дамаску, там хіпстараў няма. А ў Маскве фалафель нясмачны, а яшчэ яго ядуць усякія лузеры. У Маскве ў плане камфорту, смачна паесці, вельмі добра», — кажа Мілонаў.

У гутарцы з Ксеніяй Сабчак Мілонаў не змог прамінуць сваю любімую тэму гомасэксуалізму. «Гамасек, садаміт», — так назваў Мілонаў ЛГБТ-актывіста, які прыкаваў сябе кайданкамі на мосце Ахмада Кадырава. «Ён гамасек, усе гамасекі спідозныя, — не спыняўся Мілонаў. — Калі б не гамасекі, то СНІДу б не было. Гэтыя гамасекі спалі з малпамі, потым адзін з адным, адтуль пайшоў СНІД».

Потым Мілонава панесла яшчэ больш: «Яшчэ Максім Горкі казаў: «Прыбярыце гамасекаў, фашызм прападзе». Гэта ягоная фраза. Фашысты ад пачатку былі гамасекамі, дарэчы, блакітнымі».

Здаецца, у беларускім палітычным полі ніхто не апускаецца на ўзровень Мілонава. Але хто б мог тут заняць гэтую нішу?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?