На YouTube з'явілася вялікая падборка з архіўным відэа, знятым у Беларусі ў 1990-я. Знайсці відэа можна на гэтым канале.

«Гэта архiў розных стужак з акцый БНФ, пратэстаў, фiльмаў i гэтак далей. Некамерцыйныя ролiкi. Яны унiкальныя, iх няма ў сацсетках. На канале няма i не будзе нiякай рэкламы цi камерцыi, але хацелася б каб людзi паглядзелi нешта», — распавёў Еўрарадыё пра канал яго ананімны стваральнік.

На канале шмат цікавага: пахаванне Алеся Адамовіча, зварот Васіля Быкава пра смерць беларускай нацыі, галадоўка ў Вярхоўным савеце і яго разгон, пошукі зніклых палітыкаў, малады Аляксандр Мілінкевіч, жывы Юрый Захаранка. Гэта відэа з іншай эпохі. Але ж гэтая эпоха непарыўнымі сувязямі звязаная з тым, што адбываецца ў Беларусі цяпер.

Дакументальны фільм «Тэма свабоды» з Васілём Быкавым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0