Паўночная Карэя працягне выпрабаванні ракет, нягледзячы на міжнародны ціск і ўзмацненне напружанасці з ЗША, заявіў ВВС намеснік кіраўніка МЗС КНДР.

«Мы будзем праводзіць больш ракетных выпрабаванняў на штотыднёвай, штомесячнай і штогадовай аснове», — заявіў Хан Сонг-Роль у інтэрв'ю.

Ён сказаў, што вайна можа пачацца, калі ЗША будуць «дастаткова безразважнымі, каб выкарыстоўваць ваенныя сродкі».

Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс абвясціў, што «эра стратэгічнай цярплівасці» ў адносінах Вашынгтона з Пхеньянам скончылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?