39 дзяцей зь Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі, пасьля трохдзённай затрымкі, 7 ліпеня нарэшце змогуць пакінуць Берасьце й выправіцца цягніком у Маскву.

Як паведамілі карэспандэнту ІА REGNUM у абласным Міністэрстве культуры, грошы за іх пражываньне ў адной зь мясцовых гасьцініц і за білеты назад ужо атрыманыя, білеты набытыя. У Екацярынбург дзеці прыбудуць у суботу 9 жніўня.

Трое сутак, з 4 да 7 жніўня, юныя артысты жылі ў гасьцініцы ў крэдыт.

Дзеці не маглі выехаць зь Берасьця ў сувязі з адсутнасьцю білетаў. Яны выступалі на міжнароднымі музычным фэстывалі, які праходзіў з 27 ліпеня да 4 жніўня ў польскім горадзе Легніца.

У часе расьсьледаваньня, праведзенага апэратыўнікамі ГУУС Сьвярдлоўскай вобласьці, высьветлілася, што грошы за пражываньне дзяцей у гасьцініцы й за білеты ад Берасьця да Екацярынбургу дагэтуль не былі пераведзеныя, хоць бацкі ўнесьлі на рахунак арганізатара паездкі — некамэрцыйнага партнэрства «Міжрэгіянальны цэнтар падтрымкі й разьвіцьця адукацыі, культуры й мастацтва» — каля 300 000 расейскіх рублёў.

Дырэктарка арганізацыі цяпер знаходзіцца ў міліцыі й дае паказаньні. З заявамі пра прыцягненьне яе да крымінальнай адказнасьці зьвярнуліся бацькі дзяцей, яны ж сабралі грошы.

Дырэктарка не адмаўляецца ад сваіх абавязальніцтваў, але на дадзены момант грошай ні ў яе, ні ў арганізацыі няма.

Па факце інцыдэнту ўсчатая крымінальная справа за махлярства.

Паводле ИА REGNUM

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0