На 1 мая апазіцыя ў Мінску плануе акцыю салідарнасці ў падтрымку рэпрэсаваных, піша Радыё Свабода.

«На 1 мая запланаваны не толькі марш салідарнасці з працоўнымі, але і з усімі грамадзянамі, якія трапілі пад хвалю рэпрэсій», — сказаў кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Заяўнік акцыі, намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч, абвясціў маршрут. Збор а 16-й гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай акадэміі навук, шэсце па вуліцы Сурганава, мітынг у парку Дружбы народаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0