Старшыня Прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук назваў надуманым пытаньнем засьцярогі эколягаў.

Нагадаем, што ў пачатку чэрвеня стала вядома пра рашэньне будаваць на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду побач з азёрным комплексам тэнісныя корты. Пры гэтым кіраўніцтва ЦБС патлумачыла, што зялёным пасадкам ня будзе нанесеная шкода. Большасьць супрацоўнікаў выказала нязгоду з такім рашэньнем бо мяркуюць, што з-за гэта сад згубіць сваё асноўнае прызначэньне.

Рашэньне аб будаўніцтве адобрыла Міністэрствам прыроды, хоць перад гэтым Менскі гарадзкі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя адмовіў Бюро прэзыдыюма НАН, матывуючы гэта тым, што «згодна генэральнаму пляну, зацьверджанаму прэзыдэнтам, батанічны сад адносіцца да тэрыторыяў, што асабліва ахоўваюцца, і дзе забароненае разьмяшчэньне спартыўных збудаваньняў».

Старшыня Прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч назваў засьцярогі эколягаў «абсалютна надуманым пытаньнем». «Гэта быў абсалютна няварты кавалак зямлі, там коні пасьвіліся. Што дрэннага ў тым, што, напрыклад, пакуль мама з дачкой, што прыйшлі ў сад, нюхаюць кветкі, бацька з сынам пагуляюць у тэніс ці бадмінтон? Камусьці падалося, што там будуць зьбірацца для гульні ў тэніс VIP-пэрсоны, але гэта поўная лухта.

Аднак эколягі лічаць, што, хоць для будаўніцтва і абралі ўчастак, што не выкарыстоўваецца, але сам працэс усё адно нясе небясьпеку для расьлінаў. Акрамя таго, аказаньне спартыўных паслугаў проста не адпавядае канцэпцыі батанічнага саду, які зьяўляецца навуковай установай.

Паводле Ежедневник

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0