Журналіст сцвярджае, што ў паўночнакарэйскіх цырульнях даступныя толькі 15 варыянтаў жаночых і мужчынскіх вобразаў. Акрамя таго, у спісе паслуг цалкам адсутнічае афарбоўванне валасоў.

Ён адзначыў, што падчас паездкі ў Пхеньян сам вырашыў змяніць імідж: папрасіў зрабіць самую папулярную ў мясцовых жыхароў стрыжку. На яго здзіўленне, прычоска ў стылі лідэра КНДР Кім Чэн Ына аказалася не самай запатрабаванай. Гэта пры тым, што раней СМІ паведамлялі, што мясцовых жыхароў спецыяльна прымушаюць стрыгчыся ў стылі іх правадыроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?