«Калі я не ведаю глыбока іслам, то мяне лёгка пераканаюць пачапіць на сябе выбуховыя прылады і забіваць няверных ў імя Алаха. Калі мы будзем палітычна непісьменнымі, будзем цікавіцца працэсамі, што адбываюцца, не глыбінна, а толькі на ўзроўні эмоцый і ўсякіх Тутбаеў, то вельмі лёгка можам трапіць у гэтую пастку», — сказаў айцец Фёдар Поўны, выступаючы на дыялогу ў рамках міжканфесійнага фестывалю-выстаўкі «Велікодная паска».

Яго словы цытуе агенцтва БелаПАН.

Айцец Фёдар Поўны — адзіны са святароў Беларусі атрымаў магчымасць пабудаваць сабе катэдж у пасёлку наменклатуры Дразды. Яго ахайны палацык мае на франтоне мазаічную выяву святога, выкананую ў візантыйскім стылі.

Поўны часта суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў паездках на адпачынак.

Tut.by — самы папулярны інфармацыйны партал Беларусі. Згодна са звесткамі інтэрнэт-лічыльніка Similarweb, за сакавік старонкі Тут.бай праглядаліся 37 млн разоў, сярэдняя працягласць прагляду склала 6 хвілін 25 секундаў. Для параўнання: самы папулярны лукашэнкаўскі рэсурс, сайт інфармацыйнага агенцтва БелТА, меў за той жа месяц 2,8 млн праглядаў, або ў 13 разоў меней. Сярэдняя працягласць прагляду на БелТА таксама нашмат меншая — 1 хвіліна 40 секундаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?