Як гукнуў, так і адгукнулося…

Biełarus. Tydniowaja katalickaja hazeta. Wilnia 25 maja 1913 hodu.

М. Сурвілішкі, Віленск. губ., Ашмянскаго пав. У гэтай парафіі хлопец Л… пакахаў дзяўчыну А… Любіў яе хлопец, пакуль ня выкруціў ад дзяўчыны 200 рублёў і не адабраў ад яе славы, а калі дзяўчына ўспомніла а шлюбе, той і слухаць не хацеў.

Пакрыўджоная, падпаліла па злосьці яго хлявы, каторые разам з жывёлай і згарэлі. Страты ад пажару было на 3000 рублёў. Як гукнуў, так і адгукнулося…

Тутэйшы.

Відзючы сьмерць сваго дзіцяці, карова цяжка ўздыхнула і пала няжывая

Biełarus. Tydniowaja katalickaja hazeta. Nr. 24. Wilnia 5 Wiereśnia 1913 hodu.

Май. Муляры, Сьвянцянск. пав. Тут было такое здарэньня. Рэзалі цялё ў хляве, дзе стаяла матка гэтага целяці, карова пекная і здаровая, варта каля 100 рублёў. Відзючы сьмерць сваго дзіцяці, карова цяжка ўздыхнула, на вачах яе паказаліся сьлёзы і пала няжывая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?