19.04.2017 / 11:12

МУС: «Праблемных» футбольных фанатаў у краіне 130 чалавек, ім забароняць уваход на стадыёны 5

Падчас паседжання Палаты прадстаўнікоў 19 красавіка, апроч іншага, абмяркоўваліся змены ў заканадаўства «па некаторых пытаннях аховы грамадскай бяспекі падчас правядзення спаборніцтваў». 

Слова меў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка.

Мельчанка злева. Фота Сяргея Гудзіліна.

Ён зрабіў акцэнт на тое, што футбольныя фанаты прыносяць органам МУС шмат клопату, і меркаваныя змены, у першую чаргу, скіраваныя на іх.

Мельчанка прыгадаў сутыкненні польскіх і расійскіх балельшчыкаў, «падзеі ў Францыі», таксама прайшоўся па беларускіх фанатах крайне правых поглядаў. 

«Даступнасць інфармацыі і адкрытаць межаў дазваляе нашым фанатаў засвяціцца не толькі за мяжой, але і дома. Апроч хуліганства, не рэдкія выпадкі правакацый. Памятаем мы і фота Рудольфа Геса, якое вынеслі на трыбуну фанаты «Дынама» (Мінск), сімволіку з лічбамі, якія маюць закамуфляваны сэнс (гаворка пра 88 і 1488 — Рэд.). Такасама некаторыя балельшчыкі засвяціліся з песняй «Вместе весело шагать по болотам, с пулемётом», — сказаў Мельчанка. 

Для прафілактыкі такіх здарэнняў міліцыя прапануе ўвесці «новыя меры індывідуальнай адказнасці». 

Канкрэтна — гаворка пра абмежаванне асобным людзям права наведвання спартовых мерапремстваў. 

«Канечне, большы ўхіл тут на футбольных фанатаў. Агулам у краіне іх каля трох тысяч чалавек, праблемных, «гора-балельшчыкаў», як мы іх называем — 130», — сказаў намеснік міністра. 

Забарона на наведванне матчаў будзе выносіцца судом на тэрмін ад трох месяцаў да трох гадоў.

Нагодай можа стаць выкарыстанне нацысцкай сімволікі, дробнае хуліганства, гвалтоўныя дзеянні, непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Палата прадстаўнікоў праект закона ўхваліла. 

Ідэнтыфікаваць твары «гора-балельшчыкаў» плануецца пасля стварэння адмысловых базаў знешнасці — працэс, паводле намесніка міністра, будзе аўтаматызаваным. 

Закуп тэхнікі ляжа на ўласнікаў стадыёнаў, гэта значыцца, пераважна на мясцовыя бюджэты

Таксама ў праекце распрацоўкі знаходзіцца «карта балельшчыка». 

Арцём Гарбацэвіч

0
Давыд Генадзька / Адказаць
19.04.2017 / 11:39
"Сацыялізм -- гэта ўлік і кантроль" Ул. Ленін
0
Slavik / Адказаць
19.04.2017 / 12:10
Значит, футбольные матчи в РБ будут проходить при пустых трибунах!
0
3001 / Адказаць
19.04.2017 / 12:41
хадзіла з горам папалам тысяча ў лепшым разе на тыя матчы, а зараз ці хто ўвогуле, акрамя праграмістаў-крумкачоўцаў пойдзе?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру