19.04.2017 / 11:58

У Мінску падлетак лёг паміж рэйкамі перад электрычкай дзеля эфектнага відэа 13

У сталіцы падлетак лёг у чыгуначную каляіну перад электрацягніком, а яго прыяцель здымаў сітуацыю на тэлефон, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Мінскай транспартнай пракуратуры.

— Раніцай 12 красавіка машыніст электрацягніка Смалявічы — Мінск на перагоне станцыя Сцяпянка — ст. Мінск-Усходні ужыў экстранае тармажэнне для прадухілення наезду на непаўналетніх. Адзін з іх, па словах машыніста, лёг у каляіну перад цягніком, а другі здымаў на тэлефон, як электрацягнік праязджае над ляжачым чалавекам. Пасля хлопцы збеглі. Па гэтым факце праводзіцца праверка, — распавяла памочнік Мінскага транспартнага пракурора Святлана Зуеўская.

Яна нагадала, што адказнасць за парушэнне правілаў бяспекі руху на чыгуначным ці гарадскім электрычным транспарце прадугледжана арт. 18.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Толькі праход па чыгуначных шляхах або знаходжанне на іх у недазволеным месцы цягнуць штраф у памеры ад 0,2 да 2 базавых велічынь (ч. 5 арт. 18.3 КаАП). Калі парушальнікі занадта маладыя, каб несці адказнасць, за дзяцей адказваць давядзецца іх бацькам.

1
Бенедзікт / Адказаць
19.04.2017 / 12:33
У Мінску падлетак лёг паміж рэйкамі перад электрычкай дзеля эфектнага відэа
------------------------------------------Дзягай па срацы - самае выніковае выхаваньне, у дадзеным выпадку.
0
hilevich / Адказаць
19.04.2017 / 12:35
А відэа дзе?
2
Хуан / Адказаць
19.04.2017 / 12:35
Напомнило про Дарвина)
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру