Судзьдзя Савецкага раёна Гомеля Андрэй Лагуновіч пакараў 19 красавіка журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса штрафам у памеры 40 базавых велічыняў (920 рублёў).
Меркіс прызнаны вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі МЗС для польскага спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».
Былі разгледжаныя адразу два пратаколы паводле артыкула 22.9 КаАП — за стрым акцыі пратэсту 11 сакавіка ў Пінску і інтэр'ю з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў падчас акцыі 15 сакавіка ў Магілёве.