Да Зямлі набліжаецца астэроід JO25 шырынёй каля паўкіламетра. У ноч на 20 красавіка ён наблізіцца да Зямлі на адлегласць 1,8 млн кіламетраў (прыкладна пяць дыстанцый ад Зямлі да Месяца), паведамляе ВВС.

NASA

NASA

Гэта максімальна блізкая адлегласць набліжэння падобнага касмічнага цела за апошнія 400 гадоў, удакладнілі ў амерыканскім касмічным агенцтве NASA, хоць больш дробныя касмічныя целы рэгулярна пралятаюць міма Зямлі і на больш блізкай адлегласці.

Астэроід JO25 не нясе рэальнай пагрозы планеце, хоць і ўваходзіць у пералік касмічных аб'ектаў, патэнцыйна небяспечных для жыцця на Зямлі.

Калі б такі астэроід сутыкнуўся з Зямлёй, быў бы цалкам разбураны адзін з кантынентаў, нават калі б астэроід зваліўся ў акіян, сцвярджаюць спецыялісты.

NASA

NASA

Астэроід будзе ляцець з рэкордна высокай хуткасцю — каля 33 кіламетраў у секунду, гэта каля 120 тысяч кіламетраў у гадзіну.

У момант збліжэння з Зямлёй астэроід за кошт яго бліскучай паверхні можна будзе разглядзець нават у невялікія тэлескопы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?