Рэчыва са слізі індыйскай жабы можа забіваць некаторыя штамы грыпу, высветлілі навукоўцы. Гэтае адкрыццё можа дапамагчы ў барацьбе з эпідэміямі гэтага захворвання, піша ВВС.

РА

РА

Паводле даследавання, вынікі якога былі апублікаваныя ў часопісе Immunity, навукоўцы сабралі скурныя выдзяленні індыйскай жабы Hydrophylax bahuvistara пасля ўмеранага ўздзеяння электрашоку.

Яны прааналізавалі ўздзеянне 32 пептыдаў з выдзяленняў жабы на розныя штамы грыпу і выявілі, што чатыры з іх могуць змагацца з вірусам.

У ходзе тэстаў на чалавечых крывяных клетках навукоўцы вылучылі рэчыва «урумін», здольнае забіваць вірус грыпу, не пашкоджваючы эрытрацыты.

Пептыд знішчаў вірус грыпу, уздзейнічаючы на адмысловы бялок, які ўтрымліваецца ў многіх штамах грыпу.

Паведамляецца, што даследчыкі ўжо праверылі ўздзеянне прэпаратаў на мышах.

Пры вакцынацыі урумінам мышы змаглі выжыць пасля ўвядзення смяротнай дозы віруса грыпу H1, які стаў крыніцай пандэміі ў 2009 годзе.

Цяпер навукоўцы разглядаюць магчымасць стварэння лекаў з выяўленага пептыда, а таксама высвятляюць, ці могуць пептыды са слізі жаб забіваць іншыя вірусы, у тым ліку ліхаманку Зіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?