Yui Mok, PA Wire
Дызайнер і былая салістка Spice Girls Вікторыя Бэкхэм атрымала ордэн Брытанскай імперыі з рук прынца Уільяма. Заснавальніца маркі Victoria Beckham удастоілася ўзнагароды за ўклад у развіццё моднай індустрыі. Напярэдадні, 17 красавіка, Бэкхэм споўнілася 43 гады. Яе муж, футбаліст Дэвід Бэкхэм, быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай імперыі ў 2003 годзе.