У пятніцу днём у паўночна-заходніх раёнах, а ў суботу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.

У пятніцу ноччу захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, днём надвор'е абумовіць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай у паўночна-заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, раніцай з мокрым снегам). Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 1 па паўночным захадзе да мінус 9 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Днём будзе 4-10 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 12 градусаў.

У суботу надвор'е ў краіне па-ранейшаму будуць фармаваць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Балтыйскага мора. У многіх раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём па паўночным захадзе - з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, днём - 4-11 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?