20 красавіка прыкладна ў 00.56 выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні цеплавоза на чыгуначнай станцыі ў Чавусах. Падрабязнасці паведамляе Упраўленне МНС па Магілёўскай вобласці.

Пажар здарыўся ў цеплавозе грузавога саставу з 32 вагонаў. У выніку агнём пашкоджаны два ахаладжальныя радыятары і рухавік цеплавоза.

Пацярпелых няма. Затрымкі руху цягнікоў не было. Спецыялісты высвятляюць прычыну ўзгарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0