Пераможца «Еўрабачання-2016» Джамала выступіць на фестывалі Mirum Music Festival, які пройдзе ля сцен Мірскага замка 19 жніўня, піша Tut.by.
Сёлета фармат правядзення зменіцца з трохдзённага на аднадзённы. Як паведамілі арганізатары, першым хэдлайнерам стане пераможца Еўрабачання 2016 — Джамала.
Першыя 500 квіткоў па цане 29 рублёў паступяць у продаж зусім хутка. Цана на наступную партыю — 39 рублёў.