20.04.2017 / 16:24

Спадніца Zara з мемам «жабяня Пепэ» выклікала скандал 12

Zara атрымала шквал крытыкі ў свой адрас за няўдалы прынт, падобны да мема «жабяня Пепэ». 

Вось так выглядае спадніца…

…а так выглядае мем.

Жабяня Пепэ — вядомы мем, створаны мастаком Мэтам Фур'е. Першапачаткова карцінка не мела ніякага дачынення да прапаганды фашызму, аднак з-за перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа і руху «альтэрнатыўных правых» мем стаў асацыявацца са знакамі нацызму і нянавісці да габрэяў.

З-за скандалу ў ЗША людзі пачалі вінаваціць брэнд ва «ультраправых поглядах» і заклікаць не купляць рэчы ў гэтай краме.

«Сур'ёзна? Жабяня Пепе? Альтэрнатыўныя правыя? Вось хто вашыя мэтавыя кліенты? Я і мой кашалёк будзе рабіць пакупкі ў іншым месцы».

Як паведамляе The Huffington Post, Zara ужо выдаліла тавар з амерыканскай анлайн-крамы.

nn.by

0
S V / Адказаць
20.04.2017 / 17:09
Што!? :0
4
Антыхіпстар / Адказаць
20.04.2017 / 17:15
НН, Seriously?!Як гэтыя "левакі" ўжо дасталі! Можа шаноўная рэдакцыя НН патлумачыць сувязь паміж жабянём, Трампам і нацызмам?
2
Блрс / Адказаць
20.04.2017 / 17:23
Чарапашкі-ніньзя ў акулярах?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру