20.04.2017 / 22:37

У рускамоўных школах Кыргызстана будуць весці ўрокі на кыргызскай 15

З наступнага навучальнага года ў рускамоўных школах Кыргызстана пачнуць весці ўрокі на кыргызскай. Інфармацыю пра гэта 24.kg пацвердзілі ў Міністэрстве адукацыі і навукі краіны.

У ведамстве нагадалі, што прынятая Нацыянальная праграма развіцця дзяржаўнай мовы і ўдасканалення моўнай палітыкі на 2014—2020 гады.

Адной з асноўных мэтаў праграмы з'яўляецца фарміраванне новага шматмоўнага пакалення кыргызстанцаў, якія свабодна валодаюць роднай, дзяржаўнай, афіцыйнай, а таксама міжнародным мовамі.

У рамках рэалізацыі праграмы ў Мінадукацыі запушчаны праект па шматмоўнай адукацыі. Сёння Кыргызстан праходзіць ужо чацвёрты этап яго ўкаранення.

nn.by

0
Kraj / Адказаць
20.04.2017 / 22:48
такое адчуванне, што кыргызстанскія ўлады разумнейшыя за "тутэйшых рэзідэнтаў"
0
ясна / Адказаць
20.04.2017 / 22:51
Адзін тутэйшы лузер застаўся!
0
Жвiр / Адказаць
20.04.2017 / 22:55
Biezumouna, katalizataram takich pieramien z`javilisia dziejaņni Rasieji va Ukrainie..
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру