Аляксандр Лукашэнка сёння звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Выступленне кіраўніка дзяржавы адбудзецца ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Прамую трансляцыю з Авальнай залы Дома ўрада будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.00. Тэлевізійную версію Паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.