Наступным лектарам інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч будзе расійскі пісьменнік Уладзімір Сарокін. Пра гэта нобелеўская лаўрэатка абвясціла напрыканцы сустрэчы з публіцыстам Аляксандрам Марозавым, якая адбылася 20 красавіка. Пісьменніца не ўдакладніла дату наступнага пасяджэння клуба.

Уладзімір Сарокін — адзін з самых яркіх і скандальных прадстаўнікоў сучаснай расійскай літаратуры. Славу яму прынёс раман «Блакітнае сала».

Апошнія раманы Уладзіміра Сарокіна — «Тэлурыя» (2013) і «Манарага» (2017). Галоўны герой «Манарагі» — Геза Яснадворскі, сын польскай татаркі і беларускага габрэя. Гэтая дэталь — адна з нешматлікіх, што звязваюць Сарокіна і Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?