Паблізу вёскі Дружба Брэсцкага раёна ў меліярацыйным канале 20 красавіка знойдзена цела 35-гадовага мужчыны. Заведзена крымінальная справа. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Цела мужчыны з прыкметамі смерці крымінальнага характару выявілі каля 13.00. Паводле інфармацыі следчых, ён працаваў таксістам як індывідуальны прадпрымальнік, пражываў у абласным цэнтры.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (Забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

- Зараз устанаўліваюцца акалічнасці, матыў і асоба падазраванага ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў. Для вызначэння дакладнай прычыны, якая прывяла да гібелі мужчыны, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Пры сабе ў яго дакументаў, а таксама каштоўных рэчаў не знойдзена. Аўтамабіль Opel Omega серабрыстага колеру, тып кузава «седан», рэгістрацыйны знак 1ТАХ2132 або 7073 АС-1 абвешчаны ў вышук, - распавялі ў Следчым камітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?