Праект пад назвай Nothing in the News прыдумаў творчы калектыў Sideline. Па словах аўтараў, з яго дапамогай яны хочуць паказаць, як шмат непатрэбнай інфармацыі спажывае сучасны чалавек і наколькі яму неабходны адпачынак ад навін.
Калі вы таксама, як і прадстаўнікі Sideline, стаміліся ад штодзённага патоку інфармацыі, пагартайце зробленыя імі альтэрнатыўныя варыянты газет і крыху адпачніце. А потым зноў працягвайце чытаць Нашу Ніву:)