На сайце БелТА з'явілася чарговае меркаванне адыёзнага аглядальніка газеты «7 дзён» Дзмітрыя Шамко пад назвай «Тэатр абсурда, альбо Правасуддзе сакавіцкіх «праваабаронцаў».

Ён абурыўся дзеяннямі магілёўца Аляксандра Хамратава, які патрабуе прыцягнуць да адказнасці дэпутата Ігара Марзалюка — той таксама прымаў удзел у «маршы недармаедаў», але застаўся беспакараным.

«Давайце па сутнасці: дэпутат Марзалюк на дзвюх дзяржаўных мовах, у адрозненне ад «свядомых абаронцаў беларускай дзяржаўнасці» (тэкст напісаны па-руску, а гэтая цытата — па-беларуску — Рэд.), дапазна адказваў на пытанні людзей - гэта не проста яго праца, а дэпутацкі абавязак. Хто-небудзь з вас, спадары «праваабаронцы», спрабаваў хоць колькі растлумачыць людзям, як ім паступаць у няпростай сітуацыі, даў хоць адну слушную параду? Не», — піша Дзмітрый Шамко.

«З кім атрымалася сустрэцца вам, спадары «праваабаронцы», для каго вашы «парады» дзейсныя і актуальныя? Вось гэта, бадай, і ёсць самая сапраўдная ганьба», — падсумоўвае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?