21.04.2017 / 19:18

У Мінску хочуць вывесці ўстойлівыя да рэагентаў пароды дрэў 4

Мінгаркампрыроды прапануе вывучыць магчымасць селекцыі парод лісцяных дрэў, устойлівых да негатыўных уздзеянняў гарадскога асяроддзя і, у прыватнасці, да супрацьгалалёдных рэагентаў, для далейшай пасадкі такіх насаджэнняў на сталічных вуліцах. Такую ідэю агучыў старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк, паведамляюць «Мінск-Навіны».

фота Юліі Бальцэвіч

«Думаю, на працягу года вынік у вывядзенні пароды, устойлівай да рэагентаў, павінен быць», — сказаў Масляк.

Ён дадаў, што займацца гэтым пытаннем варта сумесна эколагам, азеляніцелям і навукоўцам.

Гаворачы пра стан гарадскіх насаджэнняў у цэлым, галоўны эколаг Мінска растлумачыў, што ён вывучаецца аграхімічнай лабараторыяй УП «Мінскзелянбуд» двойчы ў год. Па выніках праведзенага аналізу гібелі дрэў у 2016 годзе працэнт выдаленых насаджэнняў уздоўж праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў і цэнтральных вуліц горада, замацаваных за УП «Мінскзеленбуд», склаў 1,9%, працэнт аддаленых дрэў уздоўж асноўных вуліц у разрэзе раённых адміністрацый склаў 3,3%. Дадзеныя паказчыкі не перавышаюць дапушчальных нормаў.

«Разам з тым «Мінскзелянбуд» адзначае, што пагаршэнне стану насаджэнняў, якія растуць уздоўж праезнай часткі вуліц, абумоўленае тэхнагеннымі забруджваннямі, у тым ліку ў сувязі з выкарыстаннем рэагентаў у зімовы перыяд. Утрыманне водарастваральных соляў у глебе ўздоўж дарог горада перавышала фонавыя значэння па натрыі ў 8-26 разоў, па хларыдах — у 3-14 разоў», — растлумачыў Масляк.

Па яго словах, абследаванні маладых пасадак 2016-2017 паказалі, што пры азеляненні ўжываўся ў асноўным якасны пасадачны матэрыял, аднак на насаджэннях розных парод у асобных выпадках выяўлялася наяўнасць сасудзістых шкоднікаў, ачагі хвароб неінфекцыйнага характару, што зніжае іх жыццеўстойлівасць пры вырастанні ў гарадскіх умовах. Мінгаркампрыроды выбарачна праверыў пасадкі ўздоўж вуліц у Маскоўскім раёне (ўчасткі на праспекце Дзяржынскага, вуліцах Орды, Чачота, Касманаўтаў, Слабадской і ўздоўж МКАД). Па выніках візуальнага абследавання ў цэлым можна адзначыць, што дрэвы знаходзяцца ў належным стане.

«У пасадак 2016-2017 гадоў маюцца прыстваллавыя лункі, выкананае рыхленне, пастаўленыя калы. Аднак у дрэў, высаджаных больш за 3 гады таму, маюцца сляды механічных пашкоджанняў, частае з'яўленне якіх перашкаджае дрэву нармальна развівацца і можа прывесці да яго гібелі», — дадаў галоўны эколаг сталіцы.

0
Возняк / Адказаць
21.04.2017 / 22:02
Вместе деревьев вдоль проспекта неплохо смотрятся милиционеры. Они как правило устойчивы к реагентам.
0
Брылевічы / Адказаць
22.04.2017 / 00:32
На вуліцы Напалеона Орды стаяць загінуўшыя івы з шаравіднай кронай. Яны загінулі ў год пасадкі, бо стаяла жара, а іх ні разу не палівалі. Дрэвы стаяць мёртвыя, у некаторых пайшла прыкарнявая порасль. Але гэта зараз нябачна, бо лісця яшчэ няма.
0
Мулла Омар / Адказаць
24.04.2017 / 08:42
Юные мичуринцы....сажайте железобетонные деревья. На субботниках бетон будете белить, а железную арматуру, имитирующую ветви, красить в зеленый цвет.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру