У Магілёве ў ноч з 21 на 22 красавіка помнік Леніну аблілі чырвонай фарбай і зрабілі надпіс «Убийца миллионов людей» («Забойца мільёнаў людзей»), паведамляе Радыё Свабода.

Пра гэта стала вядома з публікацыі ў суполцы «Магілёў real» «УКантакце».

Помнік размешчаны каля Дома культуры завода імя Кірава. Па словах мясцовых жыхароў, раніцай 22 красавіка раён Дома культуры быў ачэплены.

Міліцыянты апыталі жыхароў прылеглых дамоў. «У помнік кідалі шкляныя ёмістасці з фарбай. Яны разбіваліся і пакідалі чырвоныя плямы на помніку», — сказаў адзін з жыхароў мікрараёна.

Да 12 гадзін сённяшняга дня помнік пафарбавалі. Сляды чырвонай фарбы з бітым шклом засталіся толькі пад помнікам. Каб зафарбаваць помнік, выклікалі спецтэхніку з вышкай.

Нагадаем, раней помнік Леніну аблілі фарбай у Брэсце. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0