22.04.2017 / 20:07

Ад сардэчнага прыступу памёр музычны крытык Анатоль Мяльгуй дадаўся час развітання 11

Пайшоў з жыцця музычны крытык, журналiст i пiсьменнiк Анатоль Мяльгуй. Прычына смерці — сардэчны прыступ.

Анатоль Мяльгуй на развітанні з сябрам Вітаўтам Мартыненкам, які таксама сышоў заўчасна.

Развітанне адбудзецца 26 красавiка а 13.00 у рытуальнай зале крэматорыя. 

Анатоль Мяльгуй быў адным з самых вядомых сучасных беларускіх музычных крытыкаў i стваральнікаў рок-руху ў нашай краіне, аўтарам вялікай колькасці рэцэнзій і публікацый на музычную тэму. Ён удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» і «Тры колеры-ІІ» (у якіх упершыню на сцэну выйшлі гурты «Мроя», «Бонда» і іншыя). Сумесна з Вітаўтам Мартыненкам выдаў кнігi пра айчынны рок — «Праз рок-прызму» і «222 альбомы беларускага року і ня толькі…». Апошняя была адзначаная спецыяльным прызам на Рок-каранацыі-2006.

Анатолю Мiтрафанавiчу было 59 год.

0
RRR / Адказаць
22.04.2017 / 20:23
Беларускі сьвет нясе і нясе страты, і сыходзяць зусім не старыя людзі.
0
Міша / Адказаць
22.04.2017 / 20:28
Спачуванні. Спадчынв такіх людзей павінна захоўвацца. Трэба запісваць іх мемуары.
0
Аматар портэра / Адказаць
22.04.2017 / 21:14
Спачуванні....  Сення прачытаў яго рэпартаж у "Нашым слове" пра дударскі фэст, а тут раптам такое.....  R.I.P.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру