Беларуска Настасься Іванова стала пераможцай Orlen Warsaw Marathon. Гэта найбуйнейшы маратон у польскай сталіцы. У ім прыняло ўдзел амаль 20 тысяч чалавек.

Дыстанцыя маратону — 42 кіламетры 195 мэтраў. Беларуска прабегла яго 2 гадзіны 28 хвілін і 42 сэкунды. Час маратону для ўдзельнікаў складаў 5 гадзін 30 хвілін, паведамляе Польскае радыё.

Найлепшым бегуном сярод мужчын стаў кеніец Фэлікс Кімутай. 42 км 195 мэтраў ён прабег за 2 гадзіны 10 хвілін і 34 сэкунды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0