Адзін з самых папулярных расійскіх блогераў Арцемій Лебедзеў апублікаваў падборку фотаздымкаў сацыяльнай рэкламы, якую ён зрабіў падчас падарожжа па Беларусі ў 2015 годзе.
«Я больш не ведаю на свеце такіх краін, дзе настолькі развіта грамадская самасвядомасць.
Ноччу пустую вуліцу беларус на чырвоны колер не пяройдзе, — падзяліўся сваімі назіраннямі блогер. —
Па радыё ідуць перадачы, дзе эмэнэсавец раскажа, што не трэба выклікаць пажарных, калі коцік залез на дрэва, бо пажарныя адцягнуцца ад больш важных спраў, а калі такога катка зняць, ён тут жа ўцячэ на іншае дрэва. Акрамя таго, яшчэ ні адзін каток у свеце не памёр ад голаду на дрэве — усе самі спусціліся праз дзень.
Ну і амаль уся прыдарожная рэклама — сацыяльна-патрыятычная з вялікім ухілам у бок, ПДР і любові да радзімы».