23.04.2017 / 23:09

Гісторык Кур'яновіч збірае грошы на кнігу пра 1990—1996 гады 38

Калі задаць пытанне пра тое, які перыяд у гісторыі Беларусі з’яўляецца паваротным, адразу ўзнікае думка пра 1990—1996 гады.

На платформе «Ulej» пачаўся краўдфандынгавы збор сродкаў на выданне кнігі «Беларусь у 1990—1996. Факты, падзеі, каментары».

Гэтае выданне заснаванае выключна на арыгінальных архіўных матэрыялах. Яно пачынаецца з Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ад 27 ліпеня 1990 г. і паступова да рэферэндуму 24 лістапада 1996 г. зацягвае ў сваю арбіту самыя важныя дакументы і падзеі. Што да заканадаўчых, альбо распрадча-выканаўчых актаў, то друкуецца не проста іх голы тэкст, які можна знайсці на самых розных сайтах юрыдычнага кшталту, але і подпісы афіцыйных асобаў. Няўжо чытачу не будзе цікава даведацца, як распісваліся Мікалай Дземянцей і Станіслаў Шушкевіч, Васіль Шаладонаў і Юрый Захаранка, Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Кавалёнак і шмат іншых вядомых асобаў?

Моцны бок выдання — ілюстратыўная частка. Калі гаворка ідзе пра фотаздымкі, то яны маюць настолькі арыгінальны характар, што іх нельга будзе адшукаць, напрыклад, на вядомым сайце www.vytoki.net.

Ілюстрацыі — гэта не толькі фатаздымкі, але і дакументы з цікавамі заўвагамі. Якую, напрыклад, рэзалюцыю наклаў 17 лютага далёкага 1995 года прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір на справаздачу міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі аб ходзе выканання прэзідэнцкай праграмы неадкладных захадаў па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу? Ці атрымаў у тым жа 1995 годзе адзін з самых уплывовых на Лукашэнку яго паплечнікаў Віктар Шэйман тры з паловай мільярды рублёў (толькі на цякучы год) на Дзяржаўны цэнтр бяспекі інфармацыі Рады дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь?

Кожны дакумент мае грунтоўны пашыраны каментар, каб чытаць змог уявіць складаную і супярэчлівую палітру перыяду 1990—1996 гадоў. Выданне запланавана з ухілам на палітычную гісторыю, аднак без увагі не застануцца эканамічныя, культурныя, замежнапалітычныя пытанні.

У аўтара, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Аляксандра Кур’яновіча маецца добры вопыт. Ён з’яўляецца ўкладальнікам выдання «Апазіцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання», пра што, дарэчы, згадвала «Наша Ніва».

Вось ягоны зварот:

Падрабязней азнаёміцца з праектам, аўтарам і некаторымі яго працамі можна на сайце «Улей».

9
Аляксандр Краўцэвіч / Адказаць
24.04.2017 / 09:13
Беларускі гісторык, які гаворыць па-расейску, адразу губляе давер. 
7
архіварыюс / Адказаць
24.04.2017 / 10:10
Аляксандр Краўцэвіч, мова мовай, а зьвесткі, адшуканыя і пракаментаваныя дакументы, высновы і г.д. куды важней, чым мова, на якой яны напісаныя. На беларускай мове столькі выдадзена за савецкім часам хлусьні і ўвогуле рознага брыдоцьця, што ад гэтага яшчэ адмывацца і адмывацца прыйдзецца шмат часу. Думаю, і вам, сп. Краўцевіч, ёсьць што на гэты конт успомніць асабіста.

Сапраўдны гісторык павінен ведаць як мага больш моў, каб чытаць крыніцы ў арыгінале, а не ў пераказе іншых. А на якой сам гісторык піша - на той, якая яму падаецца больш зручнай.
Вось, напрыклад, Міхал Агінскі бліскуча напісаў гісторыю канца Рэчы Паспалітай і іншых падзей да Венскага кангрэса па-французску. І ня быў пры гэтым ніякім гісторыкам. Але ж няхай гісторыкі паводле дыплома напішуць так, як ён гэта зрабіў на не роднай для яго французскай мове. І такіх прыкладаў безьліч. 
2
Гуманізм ад слова палка гумовая / Адказаць
24.04.2017 / 12:25
Расейская мова - не проста адна з замежных у Беларусі, і не міжнародная мова, як французкая у Агінскага. Гэта сродак зносін "русского мира" са сталіцай канкрэтна у Маскве.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру