Дыетолагі падкрэслілі, што ў ходзе эксперыменту з добраахвотнікамі кафеін не выклікаў ніякіх зменаў у самаадчуванні удзельнікаў, а прабежка сапраўды дадала ім энергічнасці і бадзёрасці. Прабежка падрыхтоўвае арганізм да працоўнага дня, вяртаючы яго ў тонус пасля сну.

У даследаванні ўдзельнічалі студэнты ў перыяд пікавай нагрузкі, калі яны спалі не больш за 6 гадзін за суткі. Яны пагадзіліся: прыліву сіл, падобнага таму, які яны адчулі пасля прабежкі па лесвіцы, звыклыя 50 грамаў моцнага эспрэса не даюць.

Тое ж тычыцца перапынкаў у працы.

«Офісныя работнікі, вядома могуць у перапынках выходзіць на вуліцу і гуляць, але часта надвор'е бывае непрыдатным, — кажуць даследчыкі. — Аднак ніколі яшчэ дождж на перашкаджаў хадзьбе па лесвіцы ўнутры офіснага будынка».

У цэлым, тэсты паказалі, што ні фізічная актыўнасць, ні кава не павышаюць ўвагу і не паляпшаюць памяць. Затое хадзьба па лесвіцы адчувальна дадала матывацыі да працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?